Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вы звыкліся з думкай, што я акторка

Вы звыкліся з думкай, што я акторка;
Заўжды ўсміхаюся, вас весялю,
Усіх павітаю, падмечу ўсё зорка
І чорныя плямы жыцця забялю.

Але быць акторам – цяжкая праца:
Трэба выкладываць сілы спаўна.
Усіх падтрымаць і самому трымацца –
Не лёгка: ведае кожны здаўна.

Ніколі пад белай маскай міма
Вы не ўбачыце сапраўднага,
Увесь свой смутак і крыўды ён мігам
Ператварае ў жарты спраўныя.

І нават, калі пакідаюць сілы,
Ён усё роўна выходзіць да публікі:
І кожны становіцца самым шчаслівым,
І клоун – сапраўдны важак рэспублікі.

І калі людзі зал пакідаюць
З гатоўнасцю крыкнуць каханню “Мы – за!”,
У сэрцы актора крыўды знікаюць,
І след пакідае на грыме сляза.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вы звыкліся з думкай, што я акторка - Аўтар невядомы