Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечар пяшчотна пяе калыханку

Вечар пяшчотна пяе калыханку.
Цішынёй ахінае мне плечы.
Частка да часткі складаю мазаіку
Пачуццяў сваіх чалавечых.
Тчэцца ўзор маіх думак крылатых-
Поўня застыла над борам,
Красою любуецца соснаў чубатых
Пад снежным вяльможным уборам.
Ціш зазвініць спеўнай ноткай шчаслівай –
На бліскаўкі зор распадзецца.
Зоркі засвецяцца ў небе застылым,
Святло на зямлю праільецца.
Успыхне ў сэрцы прамень прасвятлення.
…Мазаіку думак складаю.
Радзіму складаю з шчаслівых імгненняў,
Душа аб любові спявае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечар пяшчотна пяе калыханку - Аўтар невядомы