Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шлях скрозь жыццё

Ці магла калі-небудзь я толькі падумаць,
Што сустрэну цябе,
Што наогул ты тут, а не дзесці яшчэ.
Ты жа можаш, як маці паведаць,
і аддаць усё цяпло як любай дачцэ.

Як вада у рацэ,
Ты празрысты і чысты,
Ясныя мары ў думках тваіх.
Ты лёгкі як вецер, такі ўрачысты,
Дыхнуў цеплынёй і знянацку заціх.

Ты начная размова пра шчасце і гонар,
Пра свабоду, каханне і добрых людзей.
Ты, як летні, сасновы, прыветлівы водар,
Які ў сэрцы трымае калыску надзей.

Ты – мой лёс….
Не, не лёс, а падзяка,
Самы лепшы мой падарунак,
Шлях скрозь жыццё без умоўных знакаў…
Ты-самы правільны мой накірунак….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шлях скрозь жыццё - Аўтар невядомы