Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як хутка верціцца Зямля

Як хутка верціцца Зямля
ў спрадвечнай зорнай завірусе.
Чым адраджуся я
пасля,
з нябыту цёмнага?
Калі
травінкай,-
хай на тым жа лузе,
што ёсць адзін на ўсёй Зямлі,
ва ўсёй краіне,
усёй акрузе,
каб мог вярнуцца я ў зямлю,
у тую самую зямліцу,
якую больш жыцця люблю,
з якой
навек гатовы зліцца.
Лістком зялённым у галлі?
Я палічу сабе за шчасце
ў далоні матухны-зямлі
парой асенняй зноў апасці.
Крынічнай кропляю?
Тады
да мора бегчы мне не трэба.
Хай тую кропельку вады
у родным лесе ўсмокча глеба.
Радзіма мілая!
Зямля
маёй адзінай Беларусі,
тваёй крупінкаю –
пасля-
я зноў да сонца дабяруся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як хутка верціцца Зямля - Артур Вольскі