Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Блюз

Лёгкі блюз і кава…
да раніцы.
Расцягнуць бы хвіліны
да месяца.
За акном твая постаць
туманіцца.
На галінцы ніяк
не змесціцца.
Лёгкі блюз і цемра
не скончыцца.
І гадзіннік упарты
грукоча.
Мне цябе ўжо зусім
не хочацца
падарыць гэтай злой
ночы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Блюз - Артур Камароўскі