Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Для лістоты

Для лістоты
час
неістотны
яна цешыцца
смакам
прасторы
глебай сонцам
вадой у карэннях
асяродкам
і толькі сталенне
ў кастрычніку
колеру
ў жоўта-чырвоны
зноў нагадвае:
час існуе


Верш Для лістоты - Аркадзь Брут