Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парыж

Парыж

Amour, мы засталіся безь нічога,
Няма тваёй, няма маёй віны,
Ты пэўна ведаў, часам лёс благі,
А траціць мне было зусім ня многа.

Няма бяды, бо маю я жыцьцё,
І горкія, чарнільныя тры словы;
Адпеў гучыць агульнай нашай мовы,
І гоіцца павольна пачуцьцё.

Тваім каханьнем сэрца ўжо ня б’е,
Даўно няма на што нам спадзявацца,
Дзе быў наш сад застаўся толькі глыж.

Але, калі прыгадваю цябе,
Не разумею й хочацца спытацца,
Ці ўбачым недзе колісь свой Парыж.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Парыж - Анхела Эспіноса