Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колеры вянуць у Леце

Вецер насіў вясны колеры,
Вецер пафарбаваў неба.
Добра дзьмуў вецер для лётчыкаў,
Ластавак чорных над глебай.

Мілы, ты летняе сонца, мне
Побач ляцець небясьпечна.
Я празь цябе ўпала зоркаю,
Толькі ў табе стала вечнай.

Хутка зьцямнела нам раніца,
Хутка мой дотык стаў пылам,
Рэха майго крыку ”памятай!”
Не даравала магіла.

Хутка зьнямела каханьне, бо
Ты незнаёмы ў тым сьвеце.
Вецер вясеньні нам здрадзіў, так!..
Колеры вянуць у Леце.


Верш Колеры вянуць у Леце - Анхела Эспіноса