Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дождж, дождж першабытны

Дождж, дождж першабытны
Ад самога пачатку часу, прасторы,
Мысьленьня.
Ламаецца ноч, як забытая лялька,
І дождж ідзе.
Абяцаю табе небыцьцё
Назаўжды. На пяць хвілінаў,
На дзьве гадзіны, на дваццатае стагодзьдзе.
Мімалётная вечнасьць. Дождж.
Не абяцай мне сонца,
Якога тут няма,
І сьвятла.
Раніца. Канец часу, прасторы,
Каханьня.
Яшчэ адну хвіліну…
Дождж, дождж апошні.
Быцьцё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дождж, дождж першабытны - Анхела Эспіноса