Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусь сьпіць

Беларусь сьпіць пад цёплай, шэрай коўдрай,
І ня можа пазбавіцца ад кашмараў.
Баіцца зваліцца з ложка,
Амаль не рухаецца.
Я хачу сьпяваць ёй калыханку,
І пацалаваць на ноч.
Сьпі ціха, спакойна, мая дзяўчынка,
Прачынайся ранкам, з новым днём,
Калі сонца зьнішчыць цемру
Мячом сьвятла,
Калі прыйдзе вясна ў каляровай сукенцы,
Сьпі спакойна й прачынайся ў той час,
Калі спакою будзе недастаткова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусь сьпіць - Анхела Эспіноса