Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я прагну адно – адзіноты

А я прагну адно – адзіноты
ў пакоі пустым і настылым
без словаў, нібы з кулямёта,
без стомы і болю ў крылах.
І… каб не маніла дарога,
не грукала клапанамі
у сэрцы ўсё тая ж трывога,
што люта зайграла між намі.
Зайграла шалёна па нотах,
бы бура ў засохлым трысці….
…Я прагну ўсяго адзіноты –
гаюча – ялейнай цішы!..


Верш А я прагну адно – адзіноты - Антон Піліпчык