Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў пахавае вечар золкі

Зноў пахавае вечар золкі
Празрыстасць сініх вод
І цішінёй заплачуць зоркі,
Імкнучысь у млечны небасход…

За кропляй кропля – дождж слязіцца
І тонуць дрэвы ў бары,
Ледзь чутна восень па зямлі імчыцца,
Хавая у прымерак сляды…

Пакой нябёсаў сыпле срэбрам,
У ноч апрануты шляхі…
І адыходзіць з ціхім ветрам
У ранак цемразі спачын…

У цішыні падол святлее,
Зноў запылае небакрай…
І толькі халадок навее
Апошні ўздых ад зорных зграй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зноў пахавае вечар золкі - Андрэй Рошчын