Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня зь мiнуўшчыны

Над краiнай – хмары, хмары…
Крыкнеш гучна – глуха, глуха…
Нашыя надзеi-мары
Замятае завiруха.
Жах у чалавечым сэрцы.
Цемра ў краi даўгачасна.
Толькi у тваiм вакенцы,
Ў iм адным, сьвятло ня згасла.

Выйдзi, ясна панна,
Выйдзi, мая кахана.
Я цябе чакаю ў парку,
I са мною мае конi,
Што па сьнезе ад фальварку
Да няздрадзiўшага войску
Панясуць нас шпарка-шпарка,
I нiхто нас не дагонiць.

Цераз пожнi, цераз пушчы,
Мiма вёсак, мiма вежаў,
Мiма замкаў старажытных
Да мясьцiн, дзе нас сустрэнуць,
Да мясьцiн, дзе падтрымаюць
Нашы сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.

Па расьцерзанай Айчыне
Чужаземны Войскi рышчуць.
Крумкачы спраўляюць трызну,
Але зьнiкнуць папялiшчы.
Незалежнасьцi паходня
Ў нас i гонар, i сумленьне.
Пад харугвамi з “Пагоняй”,
Пад сьцягамi “Адраджэньня”.

Прыйдзем, ясна панна,
Прыйдзем, мая кахана,
З нашым войскам незалежным
Да сваёй зямлi адзiнай.
Вернем лясы i паркi,
Вернем свае фальваркi.
I калiсьцi непазьбежна
Мы адродзiм ўсю краiну.

Нашыя маёнткi ў пушчах,
Нашы вёскi, нашы вежы,
Нашы замкi старажытныя.
Ад Балтыку i да Крыму,
Да мясьцiн, дзе падтрымаюць
Нашы сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Песня зь мiнуўшчыны - Андрэй Мельнікаў