Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаночая гордасць

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта – жаночая гордасць.

Яна – не прыхамаць, не капрыз,
не д’ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз –
святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор –
аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,
смех, грубы ў сваёй прыроднасці…
Самы вялікі мужчынскі наш грэх –
грэх супраць ясаночай гордасці.


Верш Жаночая гордасць - Анатоль Вярцінскі