Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каля твайго парога

Вясёлка над Белай Руссю –
гэта мая мара,
ляцяць пад вясёлку гусі,
нібы пад вянец, па парах.

Туманы над Белай Руссю –
гэта мая самота,
да белай зямлі тулюся,
аб ёй мой найпершы клопат.

Завеі над Белай Руссю –
гэта мае пакуты,
ды я ўсё адно, як бусел,
да гэтай зямлі прыкуты.

Грымоты над Белай Руссю –
гэта мае трывогі
па песнях знябытых гусляў
каля твайго парога.


Верш Каля твайго парога - Анатоль Сыс