Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Актавы кахання

Руды сітнік. Сіні глей.
Сонца, нібы язь паджары.
Зелень раскі. Бель лілей.
Блякла-шэры колер хмары.

Восень, нібы лагапед,
вымаўленню вучыць ветра…
Топчуць лісцяў жоўты плед
качкі у чырвоных гетрах.


Верш Актавы кахання - Анатоль Грачанікаў