Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чуеш, каханая, долу спускаецца вечар

Чуеш, каханая, долу спускаецца вечар:
Чорнымі крыламі сад вечаровы калыша,
Рукі цалуе, у вусны ўкладвае вершы –
Ціша.

Подыхам лёгкага ветрыку па апусцелым пакоі
Крочыць маўчанне, нябачна кранае фіранку.
Поўня ўзышла і любуецца ў небе сабою
Да ранку.

Радасць расце, шырэюць і вокны і сцены,
I матылі, нібы птушкі, кружляюць над намі.
Чуеш, каханая, пахне на вуліцы сена –
Снамі.

Чуеш, каханая, як анямела дыханне?..
Каханне.


Верш Чуеш, каханая, долу спускаецца вечар - Анатоль Дэбіш