Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салаўіныя ночы

Чэрвень зноў побач крочыць,
Ад вячорку да рання.
Салаўіныя ночы
Нагадалі каханне.
Тое, што заблукала
Дзесьці там у начы.
Можа дрэнна кахаў я
Ды не змог зберагчы?
Толькі вочы закрыю –
Бачу постаць яе.
Голас звонкі дзявочы
Салавейкам пяе.
Гнуткі мроіцца вобраз,
Вось ён быў – і няма.
Толькі сэрдца імкліва
Хвалявалась дарма.
Як шкада, што не зменіш
Богам дадзены лёс.
Не вярнецца юнацтва,
Плач,- не выплачыш слёз.
У кароткія ночы
Немагчыма заснуць.
За акном незакрытым
Салаўі так пяюць…
Хутка ранішні золак,
А мне ўсё не да сноў.
Бо кахання асколак
Сэрца раніць ізноў.
Чэрвень зноў побач крочыць,
Ад вячорку да рання.
Салаўіныя ночы
Распаляюць каханне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Салаўіныя ночы - Аляксей Філіпаў