Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бясплённасць

У аблоках чытаю нясцерпны падман.
Подых ветру хварэе на сум і маркоту.
Завіруха быцця прадракае самоту.
Прад вачамі трымціць апраметны туман.

Беспрытульная цемра кусае зямлю.
На асколкі крышыцца нямая аўрора.
І па шыю ўжо фарысейнае мора.
Недарэчнасць пануе..а можа я сплю?

У паветры кружыць аксамітавы снег,
Ды ізноў пралятаюць аконныя шыбы.
Ах бравурны хаос пералічвае хібы!
Па дарозе апошні ідзе чалавек…

Я малюю ў прасторы бязмежныя жахі,
Раскрыжоўваю думкі на мокрай паперцы.
Разумееш, чытач, дабрыня – вось, у клетцы,
А Фартуна раскідвае душы на плахі.

Вераломныя людзі выкрыкваюць вета
У пустэчу. Няведанне. Важкія крокі.
А праблема жа ў чым? На аблокі
Узняслі вакханалію вонкава ўлета.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бясплённасць - Аляксандра Фагот