Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паміж намі не было нічога

“Mіe;dzy namі nіc nіe by? o…” Adam Asnyk
Паміж намі не было нічога:
Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў.
Але, седзячы ля вогнішча начнога,
Ў кожным цені бачыць я цябе гатоў.

Толькі ноч распусціць свае косы –
Думкі аб табе ўжо тут як тут.
Працу пачалі кахання кросны.
Дзе б ад іх знайсці ратунку кут?

Раніцаю сонечныя промні,
Ледзве дакрануўшыся павек,
Нібы шэпчуць, ціха-ціха: “Помні,
У цябе ёсць блізкі чалавек.”

Помню. Не забыць. Не ўтаіцца.
Не знайсці мне схованкі такой,
У грудзях дзе б перастала біцца,
Дзе б душу акутаў супакой.
Вось дык нумар! Плакаць ці смяяцца?
А якой была б ты для мяне?
Ці магла б навек са мной застацца?
Ці ўзяла б ў апеку да сябе?

Можа, ўвогуле б мяне не заўважала?
Карысталася б сваім “слугой”.
Потым, з лёгкім жалем, прашаптала б:
“Ну, прабач, не пара мы з табой.”

І была б чарговая ахвяра –
Колькі на тваім рахунку іх!
І прычын знайшлaся б, пэўна, хмара,
Каб сумлення голас твой прыціх.

Не такая ты. Я веру. Спадзяюся.
Гэта сілы да жыцця дае.
Закаханы розум можа хлусіць –
Не хачу падманваць я сябе.

А хачу, каб ты была са мною,
І каб я таксама быў з табой,
Каб мінулае нам не было мяжою,
Каб кахалі. Сэрцам і душой.

Я хачу патрапіць ў брамы раю,
Там ўжо будзеш ты мяне чакаць…
Хай ніколі “я цябе кахаю”
Проста, у паветра, не ляцяць!

Хай ніводны шчыра закаханы
Не наткнецца на бяздушны мур.
Хай хутчэй загойваюцца раны –
Не страляй бяздумна, Пан Амур!..

За цябе малюся я да Бога,
Для цябе на подзвігі гатоў…
Паміж намі не было нічога:
Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паміж намі не было нічога - Аляксандр Альшэўскі