Верш МАЯ ВЯЛІКАЯ ЛІТВА
1.У нетрах сытых непралазных пушч,
На абрусах-лугах з духмяных кветак
Зубры баліся, нагуляўшы тлушч,
Буслы лятаць сваіх вучылі дзетак.
Была калыска ў лоне той зямлі.
З яе пайшоў наш род светлагаловы.
Мы самастойна промысел вялі,
Хадзілі і з літоўцамі на ловы.
2.Са стэпу валацуга-ваяўнік,
Падаўся ў Адрыятыку мыць боты.
Прайшоў мядзведзя рускага пчальнік,
Агнём яго пусціў і выеў соты.
Паў стольны Кіеў – чорт арду прынёс.
Паганцы балты пад “Крыжом” стагналі.
Свой гістарычны павярнуўшы лёс,
Рутэны, мы Літвой Вялікай сталі.
3.Кангламерат плямён, саюз эліт
Далёка ў свеце Мовай адазваўся.
Убачыў вораг меч, а сябар – шчыт.
Вялікі князь крыху каранаваўся.
Прэч з Кіеўскай Русі скакаў баскак,
Ясак пакінуўшы літвіну-зуху.
Нас пяць стагоддзяў абмінаў крыжак.
Масквіт спазнаў гаркоту страт і скруху.
4.Пагрозна князь ашчэрваў меч: “Рубон!”
І нёс яго па трупах конь падкуты…
Сёк віцязь ворагаў і наўздагон
З шаломаў іх выкрэсіваў салюты!
Ад мора і да мора пагатоў
У сплаве візантыйцаў і лацінаў
Мацнеў і высіўся пасад братоў:
Рутэн, літоўцаў, літвакоў – літвінаў
5.Нас паважалі за вайсковы гарт.
Храністы сведчаць доблесць нашай сталі.
Малайцаватасць, рыцарскі азарт
Суродзічаў заўсёды вызначалі.
І ў мірны час ва ўгоду Перуну
Літаўры білі, падалі букеты,
За чэсць, шляхетнасць, за сваю адну
Вялі двубоі рыцары-паэты.
6.У век бліскучых вех і першынства,
Век залаты, здзяйсненнямі славуты,
На стол цывілізацыі Літва
Паклала адмысловыя Статуты.
Мы склалі кодэкс грамадзянскіх праў.
На Захадзе складалі гараскопы.
Статутамі сойм ВКЛ заклаў
Падмурак дэмакратыі Еўропы.
7.Энтузіяст, спраў кніжных валадар,
Наш продак быў асветнікам з прызвання.
Бы дзверы ў храм навук, першадрукар
Раскрыў мастацтва кнігадрукавання.
Яго натхніў стваральны рэнесанс
Металам узмацніць “аз-букі-ведзі”.
За межы пакаціўся рэзананс,
Мы ганарымся. Б’юць чалом суседзі.
8.Каб больш у нас ані кароль, ні цар
Адзінаверцаў не абаранялі,
Юдолю іх шпурнуўшы на алтар –
Мы ýнію касцельную прынялі.
Тады, як езуіцкія кастры
З ерэтыкоў рабілі артадоксаў, –
На нашым уніяцкім цвінтары
Пазбеглі рэлігійных парадоксаў.
9.У Княстве насамрэч было грахом
Багацтва вызнаваць за святатацтва.
У дойліцтве, асветніцтве – кругом
Maгнацтва праяўляла мецэнацтва.
Kaштоўным камнем зіхацеў магнат.
Ды з перлаў тых нe сталіся каралі,
Бо кожны ззяў на свой манер і лад,
I вось фінал – aпосталы прапалі.
10.Гучыць набат, што ў краі заняпад…
Tут ні пры чым саюзы з панскай Польшчай
I сённяшні славянскі ўсходні брат,
Які вучыўся ваяваць пад Оршай.
Мы пэўны час,.. як наш агмень пагас,..
Чужых дзяржаў… прымервалі мундзіры…
Вякамі ў нас жылі, жывілі нас
Свае Культура, Права і Куміры!
19.08.07.