Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ледзьве відаць яго

Калі свісталі над табою кулі
і побач разрываўся ўжо снарад,
святыя словы “родная матуля”
ты ўспомніў у апошні міг, салдат…
Твая старая змораная маці
за кроснамі сядзіць у цёмнай хаце.
I нітку яна ўсё прадзе, прадзе,
нібы размову тайную вядзе.
Пра роднага сыночка ўспамінае:
“Няхай жа яму Божа памагае!..”
I раптам нітка тая разрываецца,
і сэрца маці ў роспачы сціскаецца.
Яна хапае нітку тую, звязвае,
а прадчуванне нешта ёй падказвае.
I бачыць, як ляжыць сынок яе, скрываўлены,
адзін у полі, помачы пазбаўлены…
I маці ўжо да сына парываецца,
у птушку гамаюн ператвараецца,
каля сынка на полі апускаецца,
вачэй змярцвелых дзюбаю кранаецца…
I сын адкрыў скрываўленыя вочы,
вярнуўшыся ў жыццё з адвечнай ночы,
рукамі, нібы крыллем, узмахнуў –
і разам з маці ў неба сігануў.
Гісторыя на гэтым не канчаецца,
бо птушкі часта ўночы тут з’яўляюцца:
крычаць, нібы галосяць аб загінуўшых,
на полі бою гэты свет пакінуўшых.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Ледзьве відаць яго - Алесь Разанаў