Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За высокімі сценамі

За высокімі сценамі
На месцы цяперашняй Лідскай друкарні доўгі час знаходзілася турма, абнесеная высокімі сценамі.
За высокаю сцяною
быў гарадавы астрог.
З мімікаю ледзяною
твары наглядаць майстроў.

Тут рэвалюцыянераў
у зняволенні трымалі,
каб адвучваць ад манеры
царскі трон хістаць грамамі…

Пан наглядчык стаў, прыйшоўшы
(галава з прагалінкай).
Лідскую турму “пры Польшчы”
называлі Каменкай.

Справы з водарам махоркі,
камуніст, тут у цябе:
тут павешаны Манькоўскі
Міхаіл з КПЗБ.

Стачку арганізавалі,
правялі ў рабочы дзень –
забастоўшчыкі з “Ардаля”,
справы тут і вашы дрэнь…

Сцены і ў вайну стаялі,
выклікалі непрыязнасць:
тут фашысты расстралялі
пяцьдзясят яўрэяў-вязняў…

Стала для дзяцей-злачынцаў
Каменка калоніяй –
сталі працаваць, вучыцца
каланісты плённа ў ёй…

Час настаў – і сцены знеслі,
і друкарня тут цяпер.
Стрэнуць на ступеньках лесвіц
друкары, чытач, цябе.

Не турэмшчыкі па ўсходах
ходзяць тут, а друкары.
А наглядчык – пан у ботах –
прывід з даўняе пары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За высокімі сценамі - Алесь Мацулевіч