Верш Думы хворага караля Аляксандра
Думы хворага караля Аляксандра на шляху з Ліды ў Вільна
(у памяць аб падзеях 1506 года)
Апалчэнне ўзначаліць прызваны,
апалчэнцаў кароль не павёў.
Вось ляжыць ён, паралізаваны,
у калысцы паміж двух канёў.
“Люд літвінскі! Час смерці мой блізка!
Без мяне перамогу здабудзь!
Павядуць войска Кішка і Глінскі
і ля Клецка татараў паб’юць.
Афарбуюць крывёю татарскай
апалчэнцы Літвы Лань-раку.
Вунь за гэта ўздымаецца чаркай
сонца справа, ва ўсходнім баку!
Уздымаецца за перамогу
сонца-чарка з крывавым віном.
Асвятляе мне ў Вільна дарогу,
цела слабае лашчыць яно.
Вунь як неба на ўсходзе зардзела!
Ды крылом засланяючы дзень,
над разбітым паралічам целам
нехта лётае, кідае цень.
Смерць-крумкач нада мною кружыцца.
Толькі веру: дзён колькі міне –
навіна аб разгроме чужынца
перад смерцю суцешыць мяне.
І пакажацца ў яркай прасторы
не крумкач, а пасланец-анёл…”
Думаў так Аляксандр, цяжкахворы,
у калысцы паміж двух канёў…
Ещё вершы:
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (2.10.1819-21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА УЛАСАВА (16.08.1874–11.03.1941) Ужо далёка Менск, далёка Вільня, А сонца ўсё няма і ўсё няма, І быць не можа сонца, бо зіма […]...
- Вясну ўзімку Вунь дурныя вераб’і весяла так цвыркаюць: – Закацілася зіма, прэч ідзе кульгае! Ды стары крумкач шаноўны кажа паважана так: – […]...
- Думы пра Маскву Ясна зоры твае прамянеюць, Поўна дум пра цябе галава. Кожны з нас цябе маці назваў, Мабыць, лепей ніхто не сумее, […]...
- Начныя думы Ноч – вядзьмарка кошкі завываннем Сон прагоніць блізка да світання Сполах, смутак, жах, перасцярога… Вір пачуццяу розных; і знямога… Сціснуся […]...
- ЯК ПРАЖЫЦЬ АРОЛ І КРУМКАЧ Яшчэ залева за ракою Маланак нішчыла агні, А над прыціхлаю зямлёю Кружыў арол у вышыні. Крыла магутнага […]...
- На бясконцай дарозе На бясконцай дарозе 1 Нехта злізвае дні. Нехта тыдні глытае. Нехта месяц за месяцам, Як скарачае. І гады хтось штурхае: […]...
- Рыгоркава гора Плача жаласна Рыгорка – Не пускаюць зноў на горку. Да акна прыліп Рыгорка: – Вунь Максім паехаў з горкі… Вунь […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА (каля 1810-1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой-не пракляты, А любы, нібы […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЧАРВЯКОВА (8.03.1892–16.06.1937) “Беларусь беларускаю будзе Ці іначай не будзе зусім Беларусі. І нашыя людзі Не пазнікнуць у людстве чужым З мовай […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА (16.06.1834 – 10.09.1916) У снягах задрамала світанне, І паўдня пачынаецца дзень. Для кагосьці за волю паўстанне- Гэта кроў, для кагосьці […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ (1830-11.01.1911) …Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе, А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір. Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе, Бо […]...
- Малітоўнай памяці Аляксандра Ціхановіча Апошняю песняй, дыханнем Зямлі аддаўся абдымкам Нябёс на парукі. Ты нашай любоўю сябе адмаліў ў Бацкоўскія шчырыя рукі! Ты нашай […]...
- У сядзібе князя Агінскага У сядзібе князя Агінскага Прабачце, князь, нахабны мой візіт, я тут без запрашэння Вашамосці, але ёсць незвычайнае тут штосьці, як […]...
- Пры святле маланак Вясне так хочацца прысесці На сакавітую траву: Каштанаў факельнае шэсце Ёй закружыла галаву. Ды толькі часу не хапае. Вунь вецер […]...
- У з’яднанай сям’і Стынуць у полі слупы, Дрэмле аціхлая просінь. Нехта – у лес па грыбы, Я ж у яго – па восень. […]...
- Спяць у небе зоркі Рассцілае ложак За заходам цень. Прыпыняе рухі Сонца карусель. Сонейка збяжала Спаць за далягляд. Ценню прыхавала Наш вялікі сад. А […]...
- ЖАХ На планеце Зямля – неспакойна. Ды цi быў на планеце спакой?.. Не канчаюцца звадкi i войны, Кроў людская лiецца ракой. […]...
- У гэтай дзяўчыны У гэтай дзяўчыны вочы – Агеньчыкаў двух свячэнне, У цемрыве змрочнай ночы Раптоўнае азарэнне! У гэтай дзяўчыны вочы Як двух […]...
- Нехта гукае Марна гушчар Цераблю непралазны, Выйсця ў святло шукаю, Чую ў сябе За спіною выразна – Нехта гукае… Хмары аблогам, Сячэ […]...
- Камар (філасофія жыцця) Напіўшыся крыві камар Палагаднеў, пачуўся целам, І паміж справай пузам сьпелым Ствараў уласны ён піяр. Вяшчаў аратар: – […]...
- За акном запацелым За акном запацелым Вечар мокры і цёмны, Ты любуешся целам І паглядам князёўны. Ў гюту ноч будзем разам Мы з […]...
- Скіслае малако з атлантам Як дасканала ўсё зрабіць, Каб была выканана мэта? Як? Калі межам не ўявіць Дзеля чаго ім гэта трэба? Ім разарвацца […]...
- Жана мая Жана! Жана! Ганец не вярнуўся. І кастрычнік застыў у журбе. І кароль, як кароль, адвярнуўся, І адрокся зусім ад цябе. […]...
- Юргіня Каля кветніка пастаю I душу агнём кветак сагрэю. Я юргіню пазнаю сваю, Хоць у садзе даўно звечарэла. Сумна жоўтая зорка […]...
- Крумкач Чорны крумкач па-над зямлёю Сыпле праклёны на сьветлыя мроі, Дыхае злосьцю, сэрцам зьмярцьвелым; Цемрадзь рагоча пад ім, ашалелым. Перад табой […]...
- Ты мяне, калі зможаш, прабач Маё сэрца так доyга баліць… Што здаецца не здолею болей… Без цябе y гэтым свеце пражыць… Каб не згінуць пад […]...
- ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ Вунь там, за лесам, была вёска, Гадоў пятнаццаць, як няма. Сцяжынак вузкія палоскі, Сады, падмуркі, цішыня. Ляцяць у вырай птушкі […]...
- … так душа пакідае цела Адыходзячы ў зорны шлях, Азірнецца яна нясмела І падумае спакваля: Гэтым целам любіць хацела, І балела мне гэтым целам, З […]...
- БАЛАДА ГАЯ ДЭ ПІКАРДА (20.07.1931-21.04.2007) Туманны Лондан, як каменны човен шэры, Плыве праз акіян і праз вякі плыве. І нехта ў сонцы бачыць залатыя […]...
- Будзь удзячны Бачыш? – Сонца ўстае, асвятляе твой дом. Чуеш? – Поўняцца спевам крыніцы. Прачынайся, мой дружа! – Ты гэтым святлом Удастоены […]...
- Сонца і Смерць Цёмных начэй шкадаванне, і боль Раны глыбокай. Палае касцёр, Верным сяброўствам звязаўшы з імглой Сцятыя промні агню…Калідор Між пачарнелых ад […]...
- АДНАКЛАСНiКАМ Птушка моцная, мабыць, крыламi, Звер – iнстынктам за дваiх… Моцны я – сябрамi мiлымi i малiтвамi за iх. Разляцелiся па […]...
- Назіркам Неба, нібы трамвай, пагрымвае, дахі вусацяцца ад капяжоў. Дождж з настойлівасцю пілігрымавай моўчкі ў нямераны шлях пайшоў. Ліст апошні, як […]...
- Помнiк каханню Заімшэлыя далоні Нерухомых цягнікоу, Мы з табой каханню помнік Пабудуем паміж слоу. Як пачуем крокі кропель Па запэцканаму шклу. Ты […]...
- Паэту Ты зберагла мяне ад нечаканай сустрэчы, Што павінна адбыцца была ў той вечар, I знiкла, пакiнуў “I will remember you” […]...
- У люстэрку старым У люстэрку старым Я сябе не пазнаў Ці туман, ці то дым Нешта ў ім прыхаваў У пакоі другім Нехта […]...
- Сляза Цячэ сляза. Яна – як люстра: Я бачу ў ёй свае грахі. А навакол – мае ўспаміны Растуць, як вербы […]...
- Пра загубленае Не шкадуй, калі нешта губляеш, Якой ні была б тая рэч! Да свайго заўжды прывыкаеш! Шкадаванне, ідзі адсюль прэч! З […]...
- Ці гэта згублены табою волас Ці гэта згублены табою волас пусьціў карэньне пасьля таго як на пустыню прасьціны упалі дажджом доўгачаканым целы ці гэта гады […]...