Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У маршрутцы

Гэй, мацней на газ маршрутчык,
Расцяруш журбу, як лён!
Хопіць казак, песень суччых,
Брат крыві бензін здавён.
Зноў вада з вазёраў шэрых
Б’ець у лужын мазжачок,
Ліжуць душы душажэры,
Запіваючы: “чок-чок”.
Ад вакзалу да прыпынку,
Ад калыскі і да могілак,
Канібалам не скарынку –
Думак віскі попелам.


Верш У маршрутцы - Алесь Круткін