Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тады і не боязна піць

Увогуле п..здзец зноў нейкі,
Для добрых сноў знайсці дзе лекі?
У Google пагляджу як нашыя ў хаккей
Згулялі, ці акэй?
А потым заварыць “Жокей”
Душы каб цуглі нІбы Дон Кіхот
Разбілі шыбы млынаў з атмасферы і ападкаў,
Для аўтаспынаў веры і надзеі падарункі –
Каб хворай псіхікі Вандэі
Зноў перакрэслілі асаткі.
Гулялі думкі чорныя як кот,
Няма квітка на самалёт
І цыгарэта ўжо апошняя ў кішэні
Ды нерваў гетта
Перапаўняецца ад хрэні,
Парэшткаў памяці блукаюць цені,
Адпачываюць у трызненні.
Куды ісці крыві па вене
Калі мазгі аб’явяць галадоўку?
І кроў пайдзе нібы ў насоўку
Падфарбаваная віном
Ды творчасць Плінія не назавеш лайном.
Прынамсі лінія на дыяфрагме
Яшчэ крывая як на Каляды вечары,
І засыная ў барЫ,
Не ў вулканічнай лаве, магме,
Ці канаве,
Ёсць шанец Пяруна сустрэць атрады,
Калі канешне не заберуць дактарЫ
Або міліцыі нарады…
Яшчэ таксама вельмі важна:
(Хоць нават ты ідзеш адважна
Усё роўна тое трэба –
Заўчасна не пайсці на Неба)
Каб добра функцыянавалі ліхтары!
Калі яшчэ жоўты пясочак быццам хаккеісты,
Як Мезін на браме плячысты,
Як йдзеш у лясочак
Трывала на лёдзе стаіць –
Тады і не боязна піць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тады і не боязна піць - Алесь Круткін