Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я калісці і табе

А я калісці
І табе,
Як дрэву лісцці,
Мыш саве,
Свой твор
Найлепшы прысвячу,
Як тхор яешню
Крумкачу.
Ну параўнанні ні аб чым,
Не вельмі, і ніяк,
За тое, бачыш, дым:
Капітулюе ваўкалак.
Ты скажаш: гэтак
Не бывае,
Бо жнівень кветак
Не трымае.
Дык пачакай,
Цяпер вясна,
Напэўна май.
Няўжо манА?
Ды праўда гэта
І не чуткі,
Як цыгарэта,
Самакруткі.
І зноў панесла
Не туды,
Але жалезна
Без вады.
Я напісаў цвярозы
З кафеінам,
І верш не розным
Каралінам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А я калісці і табе - Алесь Круткін