Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брыдкая праўда

Цені жалю не знікаюць, раскідаючы душу
Я Цябе не пакахаю, не умею, не магу
Дзесьці побач у акенцы мігаціць Тваё святло
Толькі ім не Мне сагрэцца, хоць сапраўднае яно

Пралятаюць быццам ў стужцы кантыненты, гарады
Сёння ў Осле п’ю бяздушна – заўтра ў Ніа без вады
Расквітнеюць ў Фурабасі фарбы сакуры-вясны
А Я зноў шукаю шчасця, толькі крочу не туды

Ведай, што даўно шукаю і багата “адшукаў”
Ведай, што Я не кахаю – і ніколі не кахаў
Між растанняў і спатканняў, між сябоўстваў і баёў
Дачакацца да світання, каб больш смутак не прыйшоў

І смяяцца ў адзіноце з тых, хто шчасце не ўтрымаў,
Заглынуўшыся ў брыдоце і падманах без падстаў
І зайздросціць у самоце тым, хто шчасце не ўтрымаў
Узгадаўшы, як ў палёце Сваё ж сэрца згвалтаваў

Я не веру у вар’яцтвы і не веру ў фаталізм
Не выношу тэрмін блядства і агульны крэтынізм
Я зануда-летуценнік, фанабэрысты нарцыс:
Я люблю памалявацца між натоўпу шэрых пыс

І не здольны Я змяніцца, як не здольны прыпыніць
Самадурствы і бясчынствы, каб гармонію здабыць
Толькі вера, што аднойчы ранкам, днём ці ўначы
Напаткаю тыя вочы, што цяпло аддаючы

Сэрца цалкам запалоняць, і растане вечны лёд –
Мой ратунак ад бяссоння і бязлітасных журбот
Мабыць Я дурны рамантык ды збягаю ад праблем
І таму зусім не варты, каб кахаць да пульсу вен?..

Зачытаюся раманам майстра тонкага пяра
І ўжо перакананы, штот не вартая яна
Гэтых пошукаў бясконцых, катавання малыдых
Думак, мкненняў, дзён без сонца і, што пэўна, слёз Тваіх!

Але і зрабіць насустрэч Табе крок Я не магу
Сэрца пуста і бязглузда прыхавалася ў смугу
Калі можаш і жадаеш, проста крыху пачакай
Я, аднак, не абяцаю ні шалаш, ні з мілым рай…

06.11.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Брыдкая праўда - Алесь Губін