Верш Ён не згіне
Ці дзялю я свой сум з цішынёю,
Ці жартую з сябрамі над чарай,
Перад мыслью таемна маёю
Неадступнай, назойлівай марай,
Як жывы, як бы ўзяты з натуры,
Ўсё малюецца вобраз пануры:
Як калоссі ў жытнім полі,
стаяць людзі на раўніне;
Быццам вецер каласочкі,-
гэтак сум іх прыхіляе.
Ані шэпту! Часам толькі
маць-зямліца уздыхае:
“Ой, пагіне… Ўсё пагіне!”
Захаваўшы слонца, ўкрылі
неба ймглішчы і туманы;
Непагодай край, здаецца,
ад прадвеку той забраны;
І не кліч яму ты долі:
гіне зык тут незваротна;
Замірае слова нават…
Ах, маркотна!
Ўсё мне цяжкі вобраз той здаецца,
Ці адзін, ці хаджу між людзей я…
Толькі ж… раптам, часамі прарвецца,
Бы шаленства якое, надзея:
З-пад святых нябёс блакіту
Прамяніста сонца ззяе
І дзяцей зямлі з нябыту
І з заніку паднімае.
І буяе духам вольным
Той народ, што на раўніне,
І жывець жыццём давольным…
“Ён не згіне! Ён не згіне!”
Ещё вершы:
- Ці ў апошні раз я бачу гэта поле Ці ў апошні раз я бачу гэта поле? хто я такі? Ці проста чалавек? не выбіраем у жыці сабе мы […]...
- А вершы можна холадна чытаць А вершы можна холадна чытаць. І не прыкмеціць сэрцаў іх біццё, І не заўважыць, як яны кіпяць Жыццём. Не зразумець, […]...
- Бывае часам нам самотна Бывае часам нам самотна… Вось так губляецца настрой. Крадцзецца ў думкі адзінота І навявае неспакой. І сэрца раптам ужо не […]...
- Мяцеліца Ой, спаліце, перуны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, А каб сватацца, дык не! Я казала, дый не раз: […]...
- А мне здаецца, плакала зямля А мне здаецца, плакала зямля, Калі сыходзілі паэты… А мне здаецца, стогнамі вясна Ахутала сусветы… Табе здаецца, сонца і цяпло, […]...
- Ты прыйшла Ну няўжо ўсё было са мной: Чысты воблік і вобраз твой? Ты прыйшла, як святло ў пакой, У трывогі мае […]...
- Асёл на імянінах Здавалася, без дай прычыны Леў запрасіў Асла на імяніны. Асёл ад шчасця захмялеў. Падумаць толькі! – Ён і Леў. Здаецца […]...
- Спатканьне Прайдуць гады, мінуюць тыднi У жыцьцi сустрэну шмат людзей, Але адзіны вобраз у сэрцы Застанецца сярод падзей… Адзіны ён, бо […]...
- Мне здаецца – так мала мне трэба Мне здаецца – так мала мне трэба. Я не прагну раскошаў зямных. Падары мне ў народзіны неба, Адно неба з […]...
- Ліхаманка Ліхаманка, гарачка, трызненне, Прачынаюся раптам уночы. То не вірус, ніякіх сумненняў Захварэў на зялёныя вочы. Патануў, захапіла дыханне, І ледзь […]...
- Азерная фея АЗЕРНАЯ ФЕЯ То у лодцы плывеш чыстай роунядздзю То ідзеш берагам і усміхаешся Табой вобразы возера поуняцца І хлапечага сэрца […]...
- Вось і скончылась лета Вось і скончылась лета, А на сэрдцы – сум. І доўгачаканая мэта Не ўсхвалюе розум. Аднак сум не пройдзе, Пакуль […]...
- Зь цягам часу Зь цягам часу так мала пішу, Бо, напэўна, цябе забываю. І часьцей у нябёсы гляджу, Толькі сонца ніяк ня спаткаю. […]...
- Чужыя людзі сцішна адыходзяць Чужыя людзі сцішна адыходзяць У вечнасць, у падступную імжу, Душа мая тужліва калабродзіць, Услед жалобным ценям іх гляджу. Старыя твары, […]...
- Мне заўжды падабаўся адзін паэтычны вобраз дзіцяці Мне заўжды падабаўся адзін паэтычны вобраз – вобраз дзіцяці. Бадай што лепшым вершам лепшым вядомым мне вершам я назваў бы […]...
- Твой вобраз гадамі я складаю Твой вобраз гадамі я складаю Са спеву птушак ранішняй парой, Са снегу, што божы свет хавае, І з неба з […]...
- Уладзіміру Караткевічу З нагоды перачытання верша “Амаль хрысціянскі тост за ворагаў”, прысвечанага Адаму Мальдзісу, і верша “Жаўранак – звонкая ніць” Дарагі Уладзімір […]...
- Падыдзі да мяне Падыдзі да мяне, але асцярожна, Не кранай цішыню, што трымае сусвет. Ты не хвалюйся – мне ўсё можна, Бо я […]...
- Будуць вечна сады расцвітаць Будуць вечна сады расцвітаць, Белагрудыя ластаўкі лётаць I дзявочыя ногі таптаць Залатую лотаць. Але гэткай вясны і снам Не прыдумаць […]...
- Калыханка чалавеку Калыханка чалавеку Спі, чалавеча, табе нагадаю Вобраз вясёлкавы весняга раю. Вось зніклі клопаты, зніклі слязінкі, Граюць з калыскаю яблынь галінкі. […]...
- Парушыўшы законы прыцягнення Парушыўшы законы прыцягнення, Планетамі сярод другіх планет Існуем мы з табой як выключэнне, Мая любоў, – як свет і антысвет. […]...
- Рамонак Рамонак У рамонка заўсёды сонейка свеціць, Саграе, вітае і песціць, А пялёсткі нібы праменьчыкі ззяюць, Ахінаюць пяшчотай, кахаюць… І такі […]...
- Мне так пашанцавала Мне так пашанцавала, калі цябе сустрэў!.. Здаецца, вельмі мала агеньчык наш гарэў; здаецца, толькі ўчора круціліся віры і плыў стозвон […]...
- Жыццё паскорылась празмерна Жыццё паскорылась празмерна, Вакол падзеяў мільгаценне. І ход гадзінніка нязменны Не спынішь нават на імгненне. Ідзе наперад чалавецтва, Бярэ ўсё […]...
- Сем дзён… і далей будзем разам Хвалі лятуць, А з далёкага воблака Вызірне промень Пагладзіць ёй локаны… Мора бязмежна, А вочы прывабныя Зноўку ў бездань Мяне […]...
- Хатыніцкі вальс Хатыніцкі вальс Хатынічы-бацькоўскі мой куток, Люблю цябе і зблізку, і здалёк. Твой вобраз у сваім сэрцы берагу І без цябе […]...
- Будзь цвёрды Ты не гніся, брат, ніколі Траўкаю пахілай, Сам пружыны своёй долі Выкуй ўласнай сілай! Бо хоць кажуць, што з уклону […]...
- БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КАЛЫШКІ (7.08.1837-9.06.1863) Як знак невінаватасці – парваная вяроўка, Але спакойна кат ізноў нацягвае пятлю. І сонца над прыціхлай Вільняй божаю кароўкай […]...
- Зноў закружыўся снег Зноў закружыўся снег. I на зялёнае голле, I на ажыўшае поле Сыплецца, сыплецца снег. Шэры, маркотны дзень, Хоць бы расінка […]...
- Думкі ранкам Пасля чёмнае ночы Раніцой я прочнусь. Адкрываю я вочы І вакол азірнусь. Як хацеў бы я побач Раптам ўбачыць цябе, […]...
- Бацькам Прыхіліцца да матулі Мне б хацелася у сэрцы… І ля бацькі, як у дзяцінстве, Зноў я мару атагрэцца… Але не, […]...
- Кветка Ты ведаеш, мама, у гэтым вянку я кветка, зламаная ў пазванку, – схіляюся долу пакорліва. Повязь усіх і ўсяго – […]...
- Межы Калі спякотна – прыпячэ. Няхай і ўлезеш у лядоўню. Ня хопіць часу на яе. Не дастаткова спёку звонку… Сваё цяпло […]...
- Каляровая стужка Ведай, мне будзе значна лягчэй, Бо цяпер я не ўбачу вачэй, Гэтых светлых і сініх тваіх. Бо ніколі не быць […]...
- Прачнуцца На шчыліну адчынена Вакенца. І вецер толькі пальцам Дакранецца Льняных валос, духмянай шыі Ласкавых рук – І мне пакіне. Я […]...
- Летуценне Я бачыў вобраз твой у сне адно імгненне Я чуў лагодны шолах жніўя з вусн тваіх Згубіўся ў мроях і […]...
- У якіх краях Зямля Гасподня? У якіх краях Зямля Гасподня? Свой погляд кожны бараніць I супярэчнасць расце штодня На часткі дзелячы наш від Я бачыў […]...
- ШТУЧНАЕ СВЯТЛО Бывае так працягла ноч, Што дню, здаецца, не саступіць Але будзільнік б’е чагосць, І ўжо няма чаго марудзіць. Я узнімаю […]...
- Ялта, Максім, кіпарысы Ён навучыў, здаецца, гаварыць Па-беларуску нават кіпарысы, Барвінак на магільніку гарыстым Ён навучыў, здаецца, гаварыць. Паўднёва сонца плавіцца ўгары, Зямля […]...
- Усплывае самотны твой вобраз Усплывае самотны твой вобраз… У грудзях закіпае цяпло, Ды астуджвае ўнутраны голас: “Не ўзнавіць, не вярнуць, што прайшло!” Калыхаецца бель […]...