Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пустым, бясконцым песням

У тваёй песні нямыя словы, і сёння
Яны растаялі, як учарашні снег.
І атняўся твой язык, і заціхла твая мова.
Змярцвелыя словы блішчаць, як гаркі грэх.

Пяюць каханню светламу, адзінаму, самі
Каханню здраджаюць тысячу разоў…
Калі яно адзінае, як кветка ў яме,
Навошта здраджаць яму зноў і зноў?

Пустыя словы… як рэха ў лесе…
Навошта тады такія вось песні?
Навошта казаць, а заўтра прадаць,
І словам сваім здраджаць, зноў здраджаць???


Верш Пустым, бясконцым песням - Алесь Борскі