Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мегаполіс

Палымнее начны мегаполіс,
нібы прысак, вугольлем вакон.
і паветраным змеем паволі
узляцеў па-над ім Арыён.

Скуль, куды, карагод незлічоны, –
вокнаў, душаў і зорак мільёны?!


Верш Мегаполіс - Алесь Бакач