Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Павучок

У пакоі з маленькім акном
За скрыпучым, паломаным ложкам
Адзінока жыве і даўно
Павучок з пакалечанай ножкай.

Ён хаваецца днём у куток
I за мной асцярожна цікуе.
I то смех яго дзіўны здалёк,
To пасопванне грознае чую.

А ўначы прыпаўзе на пасцель,
Да мяне ён цішком падкрадзецца,
На руках павуцінне спляце
I да раніцы глуха смяецца.


Верш Павучок - Алесь Бадак