Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРАГУЛКА НА БЕЛАЗЕ

Даўнюю маю мару – праехацца на БелАЗе
Па вуліцах роднага Жодзіна:
Сігналіць красуням-модніцам,
Трымаць нагу цьвёрда на газу.

Заеду на стадыён “Тарпеда”,
Каб круг зрабіць з развароту,
Адзін, каб пасьпець да абеду
Вярнуць аўто для завода.

Затым парулю на Брызгалаўку,
Каб змыць пыл дарожны з твару.
Дазволю на белазаўскую палубу
Узьняцца якомусь маламу.

Дазволю ўявіць пагоню,
Крыкнуць на ўсё горла:
Нас ніхто не дагоніць!
Нас ніхто не дагоніць!

Затым пракачуся да ДРЭСа
Па родных з маленства сьцяжынках.
Будуць мець добрага стрэса
Улады свае – з Дзяржынкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПРАГУЛКА НА БЕЛАЗЕ - Алесь Аркуш