Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Немаўля

На сьнезе знайшлі немаўля –
У неба глядзіць і ня плача.
Далонька сьціскае імя –
Адзіную спадчыну.

Марозу яго не працяць,
І сьнег не пячэ халадэчай.
Гілі ўсьлед за сонцам ляцяць,
І бачыць іх толькі малеча.

Ніякіх ня ведае слоў,
Свабода – дзіцяці калыска.
Існуе ў сьвеце яно
Як сьнег, як мароз, як вятрыска.


Верш Немаўля - Алесь Аркуш