Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вандроўнік

Вечар ціха пачынаўся мяцеліцай,
Ціха дровы трашчалі ў печы,
Ну, а ён, за сваёй безнадзейнасцю,
Не заўважваў з дзяцінства знаёмыя рэчы.

Ні матулю, ля печы, са стравамі,
Ні бабулю, за кроснамі вечнымі,
Ні гадзіннік – адно адбіваючы,
І не спрэчак пра справы адвечныя.

Ў думках нёсся ў даліны гарачыя,
Да пяскоў на сваімі завеямі,
І сябе накараў за няўдачы ён,
Што цяпер тут марнее ён.

І за тое, што дарога не пройдзена,
Што шляхі да канца не разведаны,
Што свет яго мары не знойдзены,
І што мало ён робіць, хоць ведае.

Што ў дарогу ён зноў збіраецца,
У свет пячшаны, з дажджамі гарачымі,
Што жыццё яго зноў пачынаецца.
І чакаюць пяскі зноў лядачыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вандроўнік - Алена Сіманчык