Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нашчадак

Агонь пякельны наймацнейшы,
А вораг змрочнаю сцяной…
Там мой дзядуля, сярод першых,
Бо я, нашчадак за спіной.

Крывавы бой і кулі смерчам
На франтавой перадавой…
Паўшклянкі спірту, позірк смерці
І камандзірскі кліч:”За мной!”

Не злічаны асколкі ў целе,
Спакой паранены бядой.
І колькі б год не праляцела,
Я ўсё вяртаюся ў той бой.

Душа праз стогн складае вершы,
Нясцерпны увабраўшы боль,
Ўстаю на рубяжы тамтэйшым,
Каб засланіць яго сабой.

Агонь пякельны наймацнейшы,
А вораг змрочнаю сцяной…
Там мой дзядуля, сярод першых.
Я побач з ім – не за спіной.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нашчадак - Алена Дзегцярова