Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сафійскі сабор

Калі пазалотай кране зараніца
Крыжы на бязважкім Сафійскім саборы,
Узносіць ён стрункія рукі званіцаў
Да першае зоркі з маўклівым дакорам:

“Чаму я павінен, сябе колькі помню,
Няўмольна ўрастаць у здранцвелы пагорак,
Калі я бялейшы за светлую поўню,
Калі я так прагна імкнуся да зорак?”


Верш Сафійскі сабор - Алег Мінкін