Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хто з Масквы, а хто з Растова



Хто з Масквы, а хто з Растова,
Ну, а я, браткі, з Хрыстова.
Што, не чулі? I не дзіва:
Як валос у конскай грыве
Ці як бульбін на раллі,
Гэткіх вёсак на зямлі.

Я з сялян, не бард салонны
З пысай мёртва-замудронай,
Я з маленства знаю працу,
У бацькоў не быў за цацу
I сумлення не аддам
Джынса-штруксавым купцам.

Заракацца не бяруся,
Можа, дзе і спатыкнуся,
Толькі буду напінацца,
Каб на ногі зноў падняцца,
Чарапахай не паўзці
У адведзеным жыцці.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хто з Масквы, а хто з Растова - Янусь Малец