Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Вершы і дождж

Неабыякавыя да сусьвету
Вершы і дождж
Таямнічы, начны.

Па вільготнаму шклу,
У трапяткім паветры
Дробныя кроплі
Зіхацяць пад святлом ліхтароў;
Нешта шэпчуць галлю
I зрываюцца ўніз,
Бы-нібы з гукаў складаюць малюнак.

Размаўляюць са мною
Пра фарбы восені,
Пра цудоўныя ружы
Пад кашуляй дзяўчат,
Адначасова
Ставячыся да Мовы
Як да цуду.

Рэшткі “Дрэваў” Лоркі
Чутныя ў кожным радку –

Трэба толькі
Адпаведна
Ладзіць слых.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вершы і дождж - Уладзімір Луцкер