Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы згубілі свайго Песняра

Памяці Уладзіміра Мулявіна
Мы згубілі свайго Песняра
Больш не возьме гітару ён ў рукі
Толькі з кожнага сёння двара
Яго музыкі чую я гукі

Голас твой на ўвесь свет прагрымеў
Лепшым прыкладам нашай культуры
Запаведны глыбокі напеў
Ты узяў у глыбінях натуры

Ты ад’ехаў ад нас без пары
Конь нікім твой не быў зацугляны
Засталіся твае “Песняры”
Ды цябе больш не будзе, Мулявін

Плачуць сёння азёры й лясы
Ці то дождж – ці не дождж ідзе з неба
і гучаць “Песняроў” галасы
Побач з чаркаю з лустачкай хлеба

Прабачай, не змаглі ўратаваць
Ад бяды цябе нашы бярозы
і ляцяць ўсё на вочы, ляцяць
Нечаканыя горкія слёзы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы згубілі свайго Песняра - Уладзімер Гардзейка