Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А БЕЛАЯ РУСЬ ПіШАЦЦА ЗЛіТНА

Вы не з Палесся? – Не, мы з Міншчыны,
Такія ж вёскі, справы звычныя.
Такія ж людзі з працай у поце,
Збанкі гліняныя на плоце.

А лён цвіце заўжды блакітным,
і Белая Русь пішацца злітна.
Хоць мова наша трохі розніць,
Адна зіма на ўсіх ды вёсны.

Арнамент кроснаў, тыя ж дзеці,
Адно святло нам грэе, свеціць.
Адна зямля бацькоў і продкаў,
Ды шлях жыцця такі кароткі.

А лён цвіце заўжды блакітным,
і Белая Русь пішацца злітна.
Хоць мова наша не ўсім даецца,
Адна зямля, лясы, палі ад сэрца.

Сяргей Брандт, 25.05.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А БЕЛАЯ РУСЬ ПіШАЦЦА ЗЛіТНА - Сяргей Брандт