Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дзве тундры закаханыя

Дзве тундры закаханыя,

Які душы прастор!

Дарогі богам данныя,

І промні ясных зор.

Рукі две лебядзіныя,

Ляглі на плечы мне ;

Каханая, адзіная!

Ці то ўсё ў сне?

Ці свет увесь хістаецца,

Ці можа больш няма;

Ці мары мо збываюцца,

Бо ты прыйшла сама!

Цябе кахаў праз годы я,

Не ведаў меж, граніц…

Бо ты – сама мелодыя

Вясёлкавых зарніц!

Бо ты – зара світання,

Што ў маім вакне!

Ў ноч словы развітання

Пяшчотна шэпчаш мне….

С табой успамінаюцца

Гады за часам час,

Усё жывым з’яўляецца-

Кахання быль-расказ!

Верш Дзве тундры закаханыя