Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш ВЕЧАР У ІСПАНІІ

ВЕЧАР У ІСПАНІІ

Ціхі вечар. Вокны на даліну.
Замак асвятленнямі палаў.
Граў напітак у фужэры вінным.
Цень прыслугі ўдзячнай ля стала.

Двое. Неразлучная рэальнасць;
Дотыкам ласкавым да рукі
Хочацца спыніць непаўтаральнасць
І ля берага імклівы бег ракі.

Ціхі вечар. Вокны на даліну.
Міг застыў свячой, не праміне.
Грай напітак у фужэры вінным –
Не глушы фантазіі мае.

Верш ВЕЧАР У ІСПАНІІ - Пётра Мурзёнак