Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці

Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці,
Заручы нашы вочы даўкай палёгкай
Пацалункам шляхетнага ў росах світанка
Забінтуй маё сэрца чаканай аблогай.

Падары па аскепках свой цень небакрайны,
Распрані маю душу сунічным паглядам.
А пасля, калі пойдзеш, мой сон неахайны
Ты ўвазьмі за сабой… на ўсялякі… выпадак…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці - Павел Гаспадыніч