Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вас, відаць, не было сапраўды



Вас, відаць, не было сапраўды
Ля крыніцы, ля вішань, ля студні…
Нібы сон, паўтараліся Вы,
І балелі-балелі мне грудзі…

Вы прыйшлі, нібы з неба святло –
І з прадоння Сусвет утварыўся…
Разлілося паўсюдна цяпло,
І як быццам яму я маліўся…

Вас усмешкай аздобіла ноч,
Кожнай зоркай, травінкай, лісточкам…
Бласлаўлення святога ад воч
Атрымаў я у райскім куточку…

Вы, як цень, адбіваліся ў дні,
Быццам воблака, ноччу сплывалі…
Таямніцаю спеў Ваш вірыў,
Вашы словы ў вышынях луналі…

Вас, відаць, не было сапраўды –
Кроза дзіўная свету прывідаў…
Нібы сон, паўтараліся Вы
У абшарах маіх краявідаў…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вас, відаць, не было сапраўды - Павел Гаспадыніч