Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па сняжку, па ільду



Па сняжку, па ільду –
Па каханаму следу
Да цябе я прыйду.
Да цябе я прыеду.

А з далёкіх краёў
Прылячу вестуніцай
У вакенца тваё
Акалелай сініцай.

Як цяпла не знайду
Ля святога агменю –
Я да шкла прыпаду
Тваім змучаным ценем.

Пазбіраю з вачэй
Парушынкі-слязінкі.
Можа, стане лягчэй
Сэрцу хоць на хвілінку.

Па сняжку, па ільду –
Па каханаму следу
Да цябе я прыйду.
Да цябе я прыеду.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Па сняжку, па ільду - Ніна Аксёнчык