Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як выдых



….як дзiўна, сустракаць i гэты год
З табою побач, пад адною зоркай,
Iмя якой, як выдых – “Назаўжды”…
I хай сабе ляцяць, бягуць гады,
Нас наблiжаючы да рысы, за якой,
Ужо не бачна стромкiх тых пагоркаў,
Дый засталося iх зусiм няшмат,
Тых золкiх ранкаў, летнiх блiскавiцаў.
I там, куды спрадвек ляцяць буслы,
Мне будзе зноўку мроiцца i снiцца
Твой цёплы дотык да маёй душы,
Святлом ад той, такой прыгожай зоркi,
Iмя якой, як выдых – “Назаўжды”…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як выдых - Наталля Ружыцкая