Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Скруха

Гасне надзея кволая.
Хоць напрагаю зрок,
Свечкі дрыготкае полымя
Не прабівае змрок.
Усё пражытое прыгадана,
Зблытана ява са сном.
Холадам вее і ладанам
Чорная ноч за акном…

Верш Скруха - Мікола Пацяюк