Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзеці суп варылі

Дзеці суп варылі.
– Будзе добры, – гаварылі, –
От жа будзе
Смачны суп:
У гаршчок насыплем круп,
Пакладзём яшчэ гароху,
Рэдзькі болей,
Морквы – троху,
Бручкі, хрэну-пекуну,
Дольку часнаку адну,
Перцу горкага – дзве лыжкі,
Ну і солі – тры кілішкі.

Дзеці суп варылі.
– Будзе добры, – хвалілі,
А зварылі –
У талеркі налілі,
За стол селі –
Есці зразу пачалі.

Паспытаў Пятрок –
Паклаў лыжку ўбок.
Паспытаў Кастусь –
З-за стала ціха шусь.
Паспытала Людміла –
Губкі скрывіла.
Паспытаў Хвядот –
Больш не ўзяў у рот.

От выйшаў суп
З аўсяных круп,
З перцу, часнаку
I рэдзькі!
Зажурыўся повар Хведзька.

– Суп нясмачны, –
Кажа Воля, –
Мусіць, мала клалі солі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзеці суп варылі - Авяр'ян Дзеружынскі