Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Узыход. Малая Люцінка



Узыход. Малая Люцінка
За акном, прачынаецца сонца,
Зіхатлівыя, бурныя промні
Прабягаюць па небу бясконца
І крычаць мне ў лістоце:”Запомні,
Нагадай, калі будзе навокал
Адзінота з пустэчай вітаць;
Узляці да вясновых аблокаў,
Там сустрэнеш вялікую раць:
Стогадовая дрэвы, карункі,
Чысціню на абраных шляхах;
І адхлынуць халодныя думкі,
Што ніколі не зробіш ты ўзмах.”

Валадарыць вакол цішыня,
Нараджаючы ў сэрцах спакой,
Тут дарога праходзіць адна –
Дацягнуцца да небу рукой:
Зразумець таямнічыя фарбы,
Якімі выводзіў мастак,
Краявіды натхняльныя – скарбы
Зямлі беларускай і знак
Яднання чароўная прыроды
З бязмежнай душой чалавека.
Шукаюць развагі прыгоды,
Дзе божая воля, апека.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Узыход. Малая Люцінка - Андрусь Вясёлка